БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — Парашэнку: Гомель нічым не адрозніваецца ад выдатных украінскіх гарадоў

26.10.2018 / 13:50

Nashaniva.com

president.gov.by

У Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны вялікая перспектыва, і практыку правядзення такіх мерапрыемстваў плануецца працягваць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Гомелі з Пятром Парашэнкам, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мерапрыемствы першага дня форуму напярэдадні прайшлі добра. «Людзі вельмі задаволеныя, пра многае дамовіліся, заключылі кантракты. Таму ў гэтага мерапрыемства вялікая перспектыва, і мы заўсёды будзем рады бачыць вас у Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, наступны форум пройдзе на тэрыторыі Украіны. «І мы з задавальненнем вялікай дэлегацыяй прыедзем у той горад, які вы вызначыце», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка цёпла вітаў Пятра Парашэнку ў Гомелі.

«Вы, напэўна, адчуваеце, што ён нічым не адрозніваецца ад выдатных украінскіх гарадоў. Гэта натуральна, бо да мяжы тут літаральна рукой падаць. Тут вельмі шмат жыве ўкраінцаў, грамадзян Украіны (асабліва ў апошні час), якія ў сувязі з канфліктам перасяліліся сюды», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён прывёў звесткі, што ўсяго з Украіны ў Беларусь у гэты перыяд прыехалі прыкладна 150 тыс. чалавек, некаторыя ўжо вяртаюцца назад. «Але галоўнае не ў гэтым. Галоўнае ў тым, што гэты цяжкі перыяд мінуў. Бо нам трэба было людзям дапамагчы, працаўладкаваць, і мы з імі абыходзіліся, як са сваімі людзьмі. Так што Гомель — гэта добры, цёплы горад для ўкраінцаў», — дадаў ён.

Лукашэнка — Пуціну: Магілёў, Віцебск не адрозніваюцца ад расійскіх гарадоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула