БЕЛ Ł РУС

Дадона зноў адхіляць ад улады

26.10.2018 / 21:29

Nashaniva.com

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон зноў будзе адхілены ад пасады. Пра гэта ў пятніцу, 26 кастрычніка, заявіў старшыня парламента Малдовы Андрыян Канду, перадае Noi.md.

Па словах Канду, прычынай гэтаму паслужыла чарговая адмова прэзідэнта падпісаць і апублікаваць два законапраекты, прынятыя парламентам. У прыватнасці, Дадон паўторна адмовіўся падпісаць і апублікаваць праект аб перадачы ўчастка, на якім знаходзіцца Рэспубліканскі стадыён, пасольству ЗША ў Малдове, а таксама праект аб святкаванні 9 мая Дня Еўропы нароўні з Днём Перамогі.

Таксама старшыня парламента выказаў меркаванне, што Дадон мае намер адхіліць і новы Кодэкс тэлебачання і радыё, і праз гэта парламенцкая кааліцыя вымушана будзе зноў патрабаваць адхілення яго ад пасады і перадачы яго паўнамоцтваў прэм'ер-міністру Паўлу Філіпу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула