БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў Чашніцкім раёне падпаліў хату, дзе было дзіця, — не мог падзяліць з былой жонкай маёмасць

26.10.2018 / 22:59

Nashaniva.com

Мужчына падпаліў хату з сужыцелькай і дзіцём у Чашніцкім раёне, паведамляе Следчы камітэт.

27 верасня 36-гадовы мужчына ў адной з вёсак Чашніцкага раёна падчас сваркі з сужыцелькай падпаліў дом, у якім знаходзіліся жанчына і яе малалетняя дачка. Адбыўся выбух. Выбуховай хваляй жанчыну з дзіцём выкінула з хаты праз дзверы, абвінавачанага — праз акно.

Мужчына знік у лесе каля вёскі. Праз двое сутак супрацоўнікі міліцыі яго затрымалі.

Аказалася, што мужчына хацеў знішчыць сумесны нажытак, пры падзеле якога і ўзнік канфлікт.

Мужчыну ўзялі пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула