БЕЛ Ł РУС

Жыхары Мінска правялі каля будынка КДБ акцыю памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій ФОТЫ

29.10.2018 / 19:10

nn.by

У Мінску каля будынка КДБ актывісты праводзяць штогадовую акцыю памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій «Ланцуг памяці».

Сабралася каля 20 чалавек. Сярод палітыкаў і актывістаў: Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Марына Адамовіч, Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў, Яўген Афнагель і іншыя.

Удзельнікі сталі ланцужком каля прыступак КДБ, нічога не скандуюць, у руках трымаюць толькі свечкі.

Затрыманняў няма.

Пасля завяршэння акцыі прыйшлі камунальнікі і прыбралі свечкі з прыступак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула