БЕЛ Ł РУС

Трэнер маскоўскай баскетбольнай каманды трапіў у гомельскі СІЗА

20.11.2018 / 17:14

nn.by

Мужчыну абвінавачваюць у хуліганстве.

28-гадовы мужчына прыехаў у Гомель разам з жаночай баскетбольнай камандай «Руна» з Масквы.

Пра інцыдэнт з удзелам трэнера паведаміў мясцовы партал «Моцныя навіны». Па іх інфармацыі, мужчына ноччу з 17 на 18 лістапада разбіў шкляныя дзверы на прахадной ААТ «СтанкоГомель».

Праўда, гомельскі Следчы камітэт пакуль што не пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула