БЕЛ Ł РУС

Парашэнка заклікаў Вярхоўную Раду разгледзець у панядзелак пытанне пра ваеннае становішча

26.11.2018 / 1:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Пятро Парашэнка прапануе Вярхоўнай Радзе разгледзець на пазачарговым пасяджэнні ў панядзелак рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) у ноч на панядзелак.

«Я як прэзідэнт, як вярхоўны галоўнакамандуючы Узброеных Сіл у адпаведнасці з Канстытуцыяй прымаю рашэнне падтрымаць прапанову ваеннага камітэта вынесці на пасяджэнне РНБА адпаведнае рашэнне і звярнуцца з ім у Вярхоўную Раду Украіны», — сказаў Парашэнка.

«Звяртаюся да Вярхоўнай Рады з просьбай сабрацца на пазачарговае пасяджэнне. Паверце, сёння ёсць усе падставы так рэагаваць. Спадзяюся, заўтра Вярхоўная Рада прыме, не адкладаючы, адказнае рашэнне. Заўтра большасць чакаю ў ВР на прыняцці рашэння», - падкрэсліў ён.

Прапанавана ўвесці ваенны стан на 60 дзён. «Ваенны стан не значыць абвяшчэнне вайны», — падкрэсліў Парашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула