БЕЛ Ł РУС

Польшча асудзіла дзеянні РФ у Азоўскім моры

26.11.2018 / 2:37

Nashaniva.com

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

«Сённяшняя драматычная эскалацыя напружанасці ў водах Азоўскага мора, у выніку якой параненыя маракі і пашкоджаныя караблі ВМФ Украіны, стала вынікам паслядоўных парушэнняў Расійскай Федэрацыяй асноўных прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку ў парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны», — гаворыцца ў заяве.

У польскім МЗС адзначылі, што пасля незаконнай акупацыі Крыма, распальвання канфлікту на Данбасе, будаўніцтва Керчанскага моста без згоды ўлады ў Кіеве, Расея парушыла прынцып свабоды суднаходства.

«Мы рашуча асуджаем агрэсіўныя дзеянні Расіі, мы заклікаем улады паважаць міжнароднае права, а абодва бакі - да стрыманасці ў цяперашняй сітуацыі, якая можа паставіць пад пагрозу стабільнасць еўрапейскай бяспекі», - заявілі ў МЗС Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула