Захопленыя ўкраінскія караблі адправілі ў Керч
Супрацоўнік пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па «рэспубліцы Крым» Антон Лазавой паведаміў, што затрыманыя ў Чорным моры ўкраінскія ваенныя караблі будуць дастаўлены ў Керчанскі порт.
Па яго словах, два катары і буксір украінскіх ВМС былі затрыманыя расійскімі памежнікамі «за непадпарадкаванне іх патрабаванням і небяспечнае манеўраванне».
Па факце незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.322.