БЕЛ Ł РУС

Украінскую армію прывялі ў поўную баявую гатоўнасць

26.11.2018 / 6:27

Nashaniva.com

Начальнік Генеральнага штаба Украіны аддаў распараджэнне аб прывядзенні злучэнняў і частак нацыянальнай арміі ў поўную баявую гатоўнасць, паведамляе прэс-служба вайсковага ведамства.

У заяве ўказваецца, што рашэнне было прынята на падставе рашэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні рэжыму ваеннага становішча.

Рашэнне аб ваенным становішчы было прынята ў ноч на 26 лістапада. Аднак канчатковы дазвол на гэта павінна даць Вярхоўная рада на сваім пасяджэнні вечарам у панядзелак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула