БЕЛ Ł РУС

Захарава назвала ўлады Украіны «бандытамі» пасля інцыдэнту на Азове

26.11.2018 / 8:38

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава пракаментавала інцыдэнт з украінскімі вайсковымі караблямі ў Азоўскім моры, назваўшы тое, што адбылося, правакацыяй украінскіх уладаў. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку.

«Бандыты з вялікай дарогі. І метады бандыцкія: спачатку правакацыя, затым сілавы ціск, а потым абвінавачанне ў агрэсіі», — сказала Захарава.

Заява прагучала на фоне інцыдэнту з трыма ўкраінскімі караблямі ў Азоўскім моры. Паводле ФСБ, яны ўвайшлі ў тэрытарыяльныя вады Расіі без дазволу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула