У Кіеве згарэў аўтамабіль расійскага пасольства ВІДЭА
У цэнтры Кіева недалёка ад расійскага пасольства ў ноч на 26 лістапада згарэў аўтамабіль «Фальксваген» з расійскімі дыпламатычнымі нумарамі, якія пачынаюцца на DP 001, паведамляе «Украінская праўда».
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Пажарныя патушылі ўзгаранне.