Канада асудзіла агрэсію Расіі ў Керчанскім праліве
Канада асуджае расійскія агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да ўкраінскіх караблёў, якія ішлі ў Марыупаль праз Керчанскі праліў.
Пра гэта міністр замежных спраў Канады Хрысця Фрыланд напісала ў твітары.
«Канада асуджае расійскую агрэсію ў дачыненні да Украіны ў Керчанскім праліве. Мы заклікаем Расію неадкладна знізіць (напружанне), вызваліць захопленыя караблі і забяспечыць свабодны праход. Канада нязменна падтрымлівае суверэнітэт Украіны», - гаворыцца ў заяве кіраўніка МЗС Канады.