БЕЛ Ł РУС

Міністр аховы здароўя: Сур'ёзнай эпідэміі грыпу не чакаецца. Дый лекаў у аптэках дастаткова

26.11.2018 / 9:4

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя не прагназуе сур'ёзнай эпідэміі грыпу ў гэтым сезоне, паведаміў у праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ міністр аховы здароўя Валерый Малашка, піша БЕЛТА.

Міністр лічыць, што «эпідэмія не павiнна быць сур'ёзнай». Ён не сумняваецца, што ў Беларусі будуць дасягнуты аптымальныя лічбы прышчэпленасці насельніцтва. У той жа час аптэкі гатовыя да магчымага ўсплёску захворвання. «Фармацэўтычныя сеткі — як дзяржаўнай сістэмы фармацыі, так і прыватныя — гатовыя. У іх дастаткова лекавых прэпаратаў, якія зарэзерваваны на выпадак сур'ёзных уздымаў захворвання і наяўнасці ўскладненняў», - сказаў Валерый Малашка.

Ўздым захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага. Міністр запэўніў, што цэны ў аптэках у гэты час не павысяцца - яны знаходзяцца пад пастаянным кантролем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула