БЕЛ Ł РУС

З Адэсы ў адкрытае мора выйшлі ўсе баявыя караблі, у горадзе ўзмацняюць захады бяспекі

26.11.2018 / 9:33

Nashaniva.com

Праваахоўнікі сцягнулі дадатковыя сілы для аховы расійскага консульства.

Увесь склад Ваенна-марскіх сіл Украіны паднялі па трывозе. Караблі, якія базуюцца ў Адэсе, напярэдадні позна вечарам выйшла ў мора, паведамляе ТСН.

Каля штаба камандавання ваенна-марскіх сіл у Адэсе да раніцы было ажыўлена — увесь час пад'язджалі аўтамабілі, з іх выходзілі вайскоўцы з заплечнікамі. 

Праваахоўнікі сцягнулі дадатковыя сілы і для аховы расійскага консульства, дзе ноччу патрыёты вывесілі скрываўленыя цяльняшкі як сімвал нападу на ўкраінскіх маракоў. Раніцай там будуць збірацца на акцыю пратэсту адэсіты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула