БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка распавёў, што яго насцярожвае ў эканоміцы

26.11.2018 / 10:51

Nashaniva.com

Кіраўнік дзяржавы патрабуе ад эканамічнага блока краіны выразнага бачання пунктаў росту нацыянальнай эканомікі.

Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад урада, Нацбанка, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама аб ацэнцы вынікаў 2018 г. і праектах прагнозаў на 2019 г., паведамляе БелТА.

«Пройдзены экватар бягучай пяцігодкі. З аднаго боку, эканоміка расце практычна па ўсіх галінах. Ёсць адносная цэнавая стабільнасць, павялічваюцца даходы насельніцтва, па меры магчымасцяў падтрымліваюцца пенсіянеры, складваецца прафіцыт у знешнім гандлі, што камусьці здавалася немагчымым дзесяць гадоў таму», — канстатаваў Лукашэнка.

Аднак ні ў кога не павінна ўзнікаць ілюзіі поспеху, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Бо добрыя паказчыкі дэманструюць многія краіны рэгіёну. «А значыць, мы толькі своечасова карыстаемся магчымасцямі чарговай хвалі цыклічнага, кан'юнктурнага росту. Але ён не бясконцы, — адзначыў ён. — Шчыра кажучы, вельмі насцярожвае тое, што асноўныя трэнды нашай эканомікі пайшлі ўніз і Беларусь зноў уваходзіць у зону развіцця з тэмпамі, ніжэйшымі за сярэднесусветныя. Адставаць — непрымальна».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ні эканамічныя, ні сацыяльныя задачы не вырашыць без ўпэўненага і ў добрым сэнсе агрэсіўнага росту. «Але разглядаць прагнозныя дакументы трэба яшчэ больш выразна. Наш дабрабыт залежыць у тым ліку і ад здольнасці эканомікі адказваць на глабальныя выклікі, якіх сёння нямала», - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, санкцыйныя рэжымы, геапалітычная нестабільнасць, гандлёвыя войны — гэта ўжо новая «нармальнасць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула