Два рыбакі з Целяханаў вываліліся з чоўна і патанулі
Няшчасны выпадак адбыўся 25 лістапада каля 13:00 на возеры Вулькаўскае ў Івацэвіцкім раёне. У гэты час быў моцны туман. Рыбак пачуў незразумелыя гукі і паплыў у іх бок, паведамляе БелТА.
Прыкладна за 70 м ад берага ён убачыў на паверхні вады цела і выклікаў ратавальнікаў. Яны знайшлі каля берага цела яшчэ аднаго рыбака.
Непадалёк была напоўненая вадой драўляная лодка.
Патанулыя — 40-гадовы і 43-гадовы жыхары пасёлка Целяханы.