БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Урад Румаса такі ж беспрынцыповы, як урад Кабякова

26.11.2018 / 11:22

Nashaniva.com

Сёння на нарадзе Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніцтва Нацыянальнага банка, якія плануецца прымаць меры для стымулявання эканамічнага росту ў 2019 годзе, піша БелТА.

«Папрашу без агульных і абцякальных фраз, якімі прасякнуты банкаўскія дакументы. Чым будзеце нівеляваць знешнія рызыкі і як падтрымліваць нізкую інфляцыю? — спытаў ён. — Асобна спыніцеся на тым, якія бачыце шляхі змены структуры золатавалютных рэзерваў і павелічэння долі недаўгавых сродкаў».

Ён падкрэсліў, што яго здзіўляе атрыманая ў спадчыну ад папярэдняга складу ўрада беспрынцыповасць у выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы. «Не прайшло і года з моманту маіх заўваг вашым папярэднікам, як па выніках дзевяці месяцаў працы ад новага прэм'ер-міністра атрымліваю ліст аналагічнага зместу з просьбай зняць з кантролю ўсё і ўся, амаль паўсотні даручэнняў як выкананыя, хоць да іх выканання далёка», — растлумачыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у той жа час толькі Адміністрацыя прэзідэнта, Камітэт дзяржаўнага кантролю і Дзяржсакратарыят Рады Бяспекі прадставілі шматлікія заўвагі. «Я проста Сяргею Мікалаевічу (прэм'ер-міністр Сяргей Румас) раю ўнікаць у тое, што ён часам падпісвае з падачы сваіх падначаленых, бо пытанне кантролю за выкананнем уласных даручэнняў у мяне наладжана дастаткова добра», - звярнуў увагу кіраўнік краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула