БЕЛ Ł РУС

У Мінску на будоўлі ўпаў аўтакран ФОТАФАКТ

26.11.2018 / 11:47

Nashaniva.com

Фота Паўла

У нядзелю, 25 лістапада, на будоўлі каля дома на Дзяржынскага, 115 у катлаван упаў аўтакран.

Аб здарэнні паведаміў Tut.by Павел. Паводле яго слоў, аўтакран зваліўся ў катлаван ў раёне 8 раніцы ў нядзелю. Тут кампанія «Фармаэкспатэх» будуе гараж-аўтастаянку.

Пацярпелых на гэтым участку не было. У МНС патлумачылі, што паведамленні па гэтым адрасе не паступалі.

У офісе кампаніі генпадрадчыка «ДомБудАгент» сказалі, што пра здарэнне не ведаюць, і папрасілі патэлефанаваць пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула