БЕЛ Ł РУС

Ужо з серады пахаладае, прычым істотна. Месцамі да мінус 18°С

26.11.2018 / 12:10

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

У аўторак, 27 лістапада, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -3..- 9°С, пры праясненнях -10..- 12°С, максімальная - у сярэдзіне дня 0..- 6°С.

У Мінску ноччу мінус -3—5°С.

28-29 лістапада краіна трапіць пад уплыў халоднага скандынаўскага антыцыклону, які перамесціцца з тэрыторыі Літвы, піша pogoda.by.

У сераду ноччу -5..- 11°С, пры праясненнях да -14°С, максімальная - днём -1..- 7°С. У Мінску ноччу і раніцай — -5—7°С, днём — -3—5°С

29 лістапада, у чацвер, ноччу -8..- 15°С, месцамі да -18°С, максімальная — днём -2..- 9°С.

У Мінску раніцай да -10°С, днём —4—6°С, вечарам тэмпература апусціцца да -10°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула