БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны галоўны колер 2019 года

6.12.2018 / 14:03

Nashaniva.com

Міжнародны даследчы інстытут Pantone абраў галоўны колер 2019 года. Аб гэтым кампанія абвясціла на афіцыйным сайце і ў сваім інстаграме.

Колерам года абрана адценне Pantone 16-1546 Living Coral або «жывы каралавы».

«Ён сімвалізуе ўнутраную патрэбу ў аптымізме і радасных дасягненнях, «жывы каралавы» ўвасабляе нашу прагу да гуллівага самавыяўлення», - апісалі колер адміністратары Instagram-акаўнта.

Амерыканская кампанія Pantone ў сярэдзіне XX стагоддзя распрацавала стандартызаваную сістэму падбору колеру, у якой выкарыстоўваецца лічбавая індыкацыя. Узоры колеру рэгулярна выпускаюцца ў спецыяльных каталогах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула