БЕЛ Ł РУС

У Кіеве сёння пройдзе аб'яднаўчы праваслаўны сабор

15.12.2018 / 10:48

Nashaniva.com

На аб'яднальным саборы ў Кіеве праваслаўныя іерархі павінны ўтварыць новую царкву, зацвердзіць яе статут і абраць кіраўніка.

У саборы возьмуць удзел больш за 40 архірэяў УПЦ Кіеўскага патрыярхата, 14 прадстаўнікоў Украінскай аўтакефальнай царквы і частка епіскапаў УПЦ Маскоўскага патрыярхата (па розных ацэнках ад 3 да некалькіх дзясяткаў).

Галасаванне на саборы будзе тайным.

Томас аб аўтакефаліі будучыні галаве памеснай праваслаўнай царквы ва Украіне ўручыць Усяленскі патрыярх ў Канстанцінопалі 6 студзеня 2019.

Прадстаўнікі РПЦ заяўлялі раней, што стварэнне памеснай царквы ва Украіне можа прывесці да сутыкнення і ўспышкі гвалту паміж прадстаўнікамі розных цэркваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула