У Мінску жонка-дэкрэтніца падчас сваркі забіла мужа
22.12.2018 / 9:17
Увечары 18 снежня ў адной з мінскіх кватэр адбылася сварка паміж мужам і жонкай, якая скончылася трагедыяй.
Як паведамляе міліцыя, 37-гадовая жанчына, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, ударыла мужа нажом у грудную клетку.
Праз некалькі гадзін яго забрала хуткая. На працягу дня медыкі спрабавалі выратаваць 41-гадовага мужчыну, аднак ён памёр.