У Рагачоўскім раёне «Нісан» вылецеў на сустрэчку — загінулі 3 пасажыркі
22.12.2018 / 19:49
ДТЗ адбылося на аўтадарозе Жлобін — Рагачоў каля вёскі Лучын. Як паведамляе Следчы камітэт, кіроўца «Нісана» на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі».
У выніку ДТЗ тры жанчыны, пасажыркі аўтамабіля «Нісан», памерлі.