БЕЛ Ł РУС

Паркоўка ў «Дана Моле» цяпер будзе платнай

16.01.2019 / 12:22

Nashaniva.com

З'явіліся чуткі, што паркоўка ў ГЗЦ Dana Mall стане платнай. У адміністрацыі цэнтра CityDog.by гэтую інфармацыю пацвердзілі. Праўда, па тэрмінах яшчэ нічога дакладна сказаць не могуць.

— Платную паркоўку мы вырашылі ўводзіць таму, што Dana Mall знаходзіцца ў такім месцы, дзе паркоўка «забіваецца» транспартам тых, хто не з'яўляецца наведвальнікамі нашага гандлёвага цэнтра. Некаторыя мінчане і жыхары прыгарада пакідаюць машыны на суткі, а рэальныя наведвальнікі цэнтра «кружаць» і не могуць знайсці месца для свайго аўтамабіля. Таму будзе ўсталяваны бясплатны перыяд для наведвальнікаў, каб можна было «падсекчы» тых, хто карыстаецца гэтай паркоўкай не па прызначэнні, — адзначылі ў адміністрацыі Dana Mall.

View this post on Instagram

Приглашаем всех за покупками в самый большой торгово-развлекательный центр Беларуси - Dana Mall. Ждем вас каждый день с 10:00 до 22:00! #danamall #danamallminsk #minsk #belarus #минск #беларусь #shopping #shoppingminsk

A post shared by Dana Mall (@danamallminsk) on

Якраз цяпер у гандлёвым цэнтры вызначаюць час сярэдняй паркоўкі машын людзей, якія прыязджаюць у Dana Mall па пакупкі і забаўкамі — гэтыя некалькі гадзін і зробяць бясплатнымі.

— Таксама ў нас будзе працаваць сістэма, якая зможа распазнаваць па набытых квітках рэальных наведвальнікаў нашага кінатэатра. Для іх на час прагляду фільма — а гэта гадзіны чатыры — паркоўка таксама будзе бясплатнай. Калі чалавек захоча пакінуць машыну на больш доўгі час, то яму давядзецца плаціць па тарыфах, якія мы ўсталюем, — паведамілі ў гандлёвым цэнтры.

Першы час усе парковачнае абсталяванне будзе бясплатна працаваць у тэставым рэжыме. Калі будзе гатовая ўся неабходная дакументацыя з банкамі і падатковымі, адміністрацыя ГЦ абвесціць дату, з якой пачне дзейнічаць платная паркоўка і паркінг. Цана, як сказалі ў адміністрацыі Dana Mall, «будзе такая ж, як па горадзе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула