БЕЛ Ł РУС

Украіна прадала тэхналогіі электрамагнітнай зброі ў Саудаўскую Аравію

25.01.2019 / 12:21

Nashaniva.com

Украінскае канструктарскае бюро «Паўднёвае» перадало Навукова-тэхналагічнаму цэнтру імя караля Абдул-Азіза ў Эр-Рыядзе дакументацыю на генератар імпульснага электрамагнітнага выпраменьвання.

Выданне «Національний промисловий портал», спасылаючыся на крыніцы ў Міністэрстве абароны Украіны, адзначае, што такая зброя, выкарыстоўваючы мікрахвалевае выпраменьванне, здольная справакаваць перагрузкі і разбурэнне электрычных сетак праціўніка.

У Defence Blog звярнулі увагу на публікацыю і адзначаюць, што перадача тэхналогій, як мяркуецца, адбылася ў лістападзе 2018 года, а ўкраінскія распрацоўкі могуць спатрэбіцца саўдзітам для мадэрнізацыі авіяцыйных бомбаў КАБ-500 ці Mark 84.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула