БЕЛ Ł РУС

Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце

25.01.2019 / 10:28

Фота: Nico Bustos, Marie Claire

44-гадовая іспанская прыгажуня Пенелопа Крус стала гераіняй новай фотасесіі для часопіса Marie Claire.

Здымкі аўтарства фатографа Nico Bustos выйшлі на старонках лютаўскага выпуску. На іх Пенелопа пераважна ў строях ад Chanel (што не дзіўна, бо з гэтым брэндам акторка супрацоўнічае).

На вокладцы глянцу Крус пазіруе ў ружовым твідавым жакеце, у яе кучаравая ўкладка і макіяж у нейтральных адценнях.

На некаторых фота зорка ў больш паўсядзённых вобразах, напрыклад, у белай футболцы і джынсах. А на іншых кадрах яна пазіруе ў капелюшы або напаўпразрыстай сукенцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула