БЕЛ Ł РУС

Падчас пратэстаў у Венесуэле арыштавалі 364 чалавекі

25.01.2019 / 9:33

Nashaniva.com

 Паводле інфармацыі кіраўніка няўрадавай арганізацыі Крымінальны форум Альфрэда Рамэра, колькасць арыштаваных вырасла да 364 чалавек.

Па дадзеных арганізацыі колькасць арыштаваных рэзка павялічылася з пачатку пратэстаў. 21 студзеня пад варту былі ўзятыя дзевяць чалавек, 22 студзеня - 35, а на наступны дзень - 320 чалавек.

Нагадаем, што 23 студзеня ў Венесуэле пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Падчас мітынгу ў сталіцы лідар апазіцыі і спікер парламента краіны Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам і заявіў, што будзе выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы пры падтрымцы ўзброеных сіл, каб правесці свабодныя выбары. Яго паўнамоцтвы прызнаў Дональд Трамп, а таксама ўлады Аргенціны, Канады, Перу, Калумбіі і іншых краін. Армія заявіла, што становіцца на бок Нікаласа Мадура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула