БЕЛ Ł РУС

У Докшыцкім раёне перакулілася фура з кавай, а двое мясцовых жыхароў паспелі скрасці з яе 360 бляшанак

25.01.2019 / 10:43

Nashaniva.com

У Докшыцкім раёне расійскі дальнабойшчык не справіўся з кіраваннем, і фура апынулася на баку, з прычэпа выпалі ўпакоўкі з кавай. Такую карціну ўбачылі два жыхары Бягомля, што праязджалі міма, піша БелТА.

Пакуль кіроўца ў кабіне чакаў дапамогу, зламыснікі непрыкметна падкраліся да скрынак і выявілі там бляшанкі з кавай. Яны сталі хутка пераносіць іх у свой аўтамабіль, пакінуты ў некалькіх сотнях метраў. У выніку скралі 360 бляшанак на 1235 рублёў, але неўзабаве змоўшчыкі былі затрыманыя міліцыянтамі.

У дачыненні да абодвух распачата крымінальная справа артыкуле «Крадзеж». Мужчыны былі раней судзімыя: адзін - за браканьерства, другі - за крадзяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула