БЕЛ Ł РУС

«Беларус, забівай яго нах***!» — п’яны мужчына разграміў маскоўскі «Макдональдс» пасля бойкі ВІДЭА

25.01.2019 / 11:18

nn.by

асцярожна, нецэнзурная лексіка

Відавочцы, мяркуючы па крыках, «заўзелі» за беларуса.

З чаго пачалася сутычка, невядома. Хтосьці са сведкаў выклаў відэа, на якім відаць, як напаўаголены мужчына тузаецца з адным з наведнікаў «Макдональдса». Прычым, п’янага напаўаголенага мужчыну падтрымлівалі крыкамі «давай, беларус!».

Асцярожна! У відэа нецэнзурная лексіка!

Пасля бойка ці то скончылася сама, ці то байцоў разнялі. Але п’яны «беларус» застаўся незадаволены такім вынікам і пачаў граміць мэблю ў «Макдональдсе» з крыкам «дайце мне мой нож!»

Затым «беларус» разам са сваім сябрам спакойна сышоў. Далейшы яго лёс пакуль невядомы.

Вядома, што бойка адбылася ў «Макдональдсе», які знаходзіцца ў маскоўскім раёне Сакольнікі. «Наша Ніва» звязалася з рэстаранам, але там ад каментароў адмовіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула