БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі дылера з шасцю відамі наркотыкаў

25.01.2019 / 13:12

Nashaniva.com

Аператыўнікі Мінскай вобласці затрымалі дылера з шасцю відамі наркотыкаў. Пры ператрусе яго асабістых рэчаў і здымнай кватэры знойдзены і канфіскаваны асабліва небяспечныя псіхатропы, какаін, кетамін, «маркі» з ЛСД, таблеткі з MDMA. Кошт забароненых рэчываў на чорным рынку перавышае $ 50 тыс, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Канфіскавана больш за 230 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва параметылэфедрону, 250 г псіхатропу MDMA, каля 65 г какаіну, прыкладна 120 г кетаміну, 650 так званых марак, у якіх змяшчаецца ЛСД, 600 псіхатропных таблетак з утрыманнем MDMA. «Аперацыя па затрыманні праходзіла ў Кастрычніцкім раёне Мінска. У сталіцу фігурант прыбыў з падробленым пашпартам. У здымнай кватэры рэалізатар хаваўся з партыяй наркотыку», - распавялі ва УУС Мінаблвыканкама.

Наркадылер, 28-гадовы расіянін, знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Яго крымінальны шлях пачаўся задоўга да прыбыцця ў Мінск. Устаноўлена, што жывучы ў Расіі, мужчына зацікавіўся распаўсюдам наркотыкаў. Неўзабаве ён трапіў у поле зроку супрацоўнікаў паліцыі і перабраўся ў беларускую сталіцу з падробленымі дакументамі. «Прыбыўшы ў Мінск, дылер не збіраўся заставацца ў цені. Асвоіўшыся, пачаў рэалізоўваць дурман. Гандляр імкнуўся наладзіць збыт некалькіх відаў наркотыку як на тэрыторыі Мінска, так і Мінскага раёна, - распавёў начальнік УНіСГЛ УУС Мінскага аблвыканкама Алег Сільвестровіч. - Праз месенджары расіянін спісваўся з пастаўшчыком наркотыку і, атрымліваючы каардынаты схованак, забіраў тавар. Перадаваў дурман спажыўцам шляхам закладак. Асабістага кантакту як з пастаўшчыкамі, так і з патэнцыяльнымі пакупнікамі зусім не было».

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў). Праводзіцца расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула