БЕЛ Ł РУС

Брытанскі парламент прагаласаваў супраць адтэрміноўкі «Брэкзіту»

30.01.2019 / 09:12

Nashaniva.com

У парламенце Вялікабрытаніі прайшло галасаванне па сямі папраўках да пагаднення па «Брэкзіту», паведамляе BBC.

Дэпутаты адхілілі папраўку, якая дазваляе адкласці выхад з Еўрасаюза на дзевяць месяцаў, калі парламент не ўхваліць пагадненне па «Брэкзіту» да 26 лютага. Пры гэтым была прынятая папраўка, якая забараняе выхад з ЕС без угоды з Брусэлем.

Таксама парламент прагаласаваў за выключэнне з пагаднення па «Брэкзіту» пункта аб спецыяльным мытна-памежным рэжыме ў Паўночнай Ірландыі. Дэпутаты выступілі за выпрацоўку альтэрнатыўных дамоўленасцей на гэты конт. Гэтая папраўка была адной з самых важных на галасаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула