БЕЛ Ł РУС

Урад зацвердзіў парадак доступу грамадзян да дзяржсакрэтаў

30.01.2019 / 10:11

Nashaniva.com

Палажэнне аб парадку прадастаўлення грамадзянам Беларусі допуску да дзяржаўных сакрэтаў зацверджана пастановай Саўміна ад 25 студзеня, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Палажэнне вызначае парадак прадастаўлення допуску да дзяржсакрэтаў у дзяржорганах і іншых арганізацыях. Для допуску трэба падаць анкету з персанальнымі дадзенымі, медыцынскую даведку аб стане здароўя, пісьмовую згоду грамадзяніна на правядзенне ў дачыненні да яго праверкі ў сувязі з прадастаўленнем яму допуску.

Зварот разглядаецца органам дзяржбяспекі не пазней за 30 каляндарных дзён з даты яго паступлення. Пры неабходнасці дадзены тэрмін можа быць прадоўжаны не больш чым на 15 каляндарных дзён.

Тэрмін дзеяння допуску складае 7 або 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула