БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксіст хацеў прадаць пасажырам тэлефон, а яны яго скралі

30.01.2019 / 10:43

Nashaniva.com

pixabay.com

Усё пачалося са звычайнай паездкі на таксі. Кіроўца падвозіў дваіх хлопцаў і расказаў ім, што збіраецца прадаваць мабільны тэлефон. Праз пару дзён адзін пасажыраў зацікавіўся гэтым, патэлефанаваў таксісту і дамовіўся сустрэцца, каб паглядзець тэлефон. Сустрэчу прызначылі на аўтастаянцы на вуліцы Валгаградская.

— Патэнцыйны пакупнік прыйшоў з сябрам. Маладыя людзі доўга трымалі тэлефон у руках, вывучалі яго функцыянальныя магчымасці, а потым разам з ім зьніклі ў невядомым накірунку, — паведамляе guvd.gov.by — Кіроўца хацеў яго прадаць за 1.000 рублёў.

Міліцыі ўдалося затрымаць зламыснікаў. Імі апынуліся 21-гадовыя непрацуючыя жыхары Мінскага раёна, раней яны прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула