БЕЛ Ł РУС

«Справа медыкаў»: пракурор запатрабаваў шэсць гадоў для былога намесніка міністра Ласіцкага

30.01.2019 / 10:59

Чыноўніка абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкулу 430, які прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, піша Радыё Свабода.

Ігар Ласіцкі, фота Волі Афіцэравай

Першыя затрыманьні ў «справе мэдыкаў» адбыліся на пачатку чэрвеня 2018 году. Усяго пад сьледзтва трапілі каля ста чалавек. Адным з асноўных фігурантаў стаў былы намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, якога затрымалі на працоўным месцы.

Суды ў «справе мэдыкаў» пачаліся адразу пасьля навагодніх сьвятаў — 11 студзеня. Адным зь першых пачаўся працэс Ігара Ласіцкага і Ўладзімера Краўчонка — былога галоўнага ўрача 12-й стаматалягічнай паліклінікі Менску. Абодвух абвінавачваюць у неаднаразовым атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры.

30 студзеня на працэсе Ласіцкага і Краўчонка прайшлі спрэчкі бакоў. Перад імі адвакат Уладзіміра Краўчонка папрасіла суд далучыць да матэрыялаў справы хадайніцтва калектыву 12-й клінічнай стаматалягічнай паліклінікі, дзе Краўчонак быў галоўным урачом. У хадайніцтве гаварылася пра дасягненьні Краўчонка, таксама яго былыя калегі прасілі суд аб паблажлівасьці да свайго былога кіраўніка.

Дзяржаўны абвінаваўца Юры Шарсьнёў у сваёй прамове назваў карупцыю «той іржой, якая разьядае дзяржаўную сыстэму» і папрасіў суд пакараць былога намесьніка міністра Ігара Ласіцкага 6 гадамі пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а Уладзімера Краўчонка — 5 гадамі пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і кампэнсацыяй маёмасьці.

«Вінаватасьць абодвух цалкам пацьвярджаецца паказаньнямі абвінавачаных, — паведаміў на працэсе пракурор. — Таксама яны абодва прызналі сваю віну і добраахвотна кампэнсавалі нанесеную дзяржаве шкоду ў поўным аб’ёме. Паказаньні абвінавачаных пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведак, дадзенымі ў судзе і падчас папярэдняга сьледзтва».

Уладзімір Краўчонак, фота Волі Афіцэравай

«Вінаватасьць абодвух цалкам пацьвярджаецца паказаньнямі абвінавачаных, — паведаміў на працэсе пракурор. — Таксама яны абодва прызналі сваю віну і добраахвотна кампэнсавалі нанесеную дзяржаве шкоду ў поўным аб’ёме. Паказаньні абвінавачаных пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведак, дадзенымі ў судзе і падчас папярэдняга сьледзтва».

Судзяць намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага — колішняга калегу Васіля Жарко

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула