Беларусь разлічвае атрымаць сёлета чатыры знішчальнікі Су-30СМ
airwar.ru
Беларусь у 2019 годзе разлічвае атрымаць з Расіі партыю знішчальнікаў Су-30СМ, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
«Кантракт прадугледжвае, што у 2019 годзе плануецца пастаўка першага звяна Су-30СМ. У звяне 4 самалёты», - праінфармавалі ў ведамстве.
У мэтах абнаўлення парка баявых лятальных апаратаў быў заключаны кантракт з Расіяй на пастаўку партыі самалётаў Су-30см. У планах было набыццё 12 баявых машын.