У апошні дзень студзеня — мокры снег і галалёдзіца
У чацвер, 31 студзеня, чакаецца воблачнае надвор'е. На дарогах месцамі — галалёдзіца
На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі - снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 2-7 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе ад мінус 3 да плюс 2, паведамляе БелТА