БЕЛ Ł РУС

У Оршы махляр плаціў аванс за машыны, а потым прадаваў іх

30.01.2019 / 12:12

Nashaniva.com

Пра выпадак піша СК.

29-гадовы мужчына знаходзіў аб'явы ў інтэрнэце аб продажы аўтамабіляў. Сустрэўшыся з прадаўцамі, ён перадаваў ім перадаплату, абяцаў выплаціць канчатковую суму ў далейшым, пасля чаго забіраў сабе транспартны сродак.

Аднак завалодаўшы аўтамабілем, астатнюю частку ён не выплачваў, пасля чаго перапрадаваў яго.

Устаноўлена 6 эпізодаў. Аднак у следства ёсць падставы меркаваць, што пацярпелых ад яго дзейнасці можа быць значна больш.

Фота СК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула