БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз збіраецца спрасціць выдачу кароткатэрміновых віз

30.01.2019 / 12:35

Еўрапейскі савет і парламент папярэдне ўзгаднілі новы візавы кодэкс, які спросціць выдачу дазваленчых дакументаў для кароткатэрміновых паездак у Еўрасаюз. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўрапарламента, перадае tut.by. 

Новыя правілы закрануць грамадзян больш чым 100 краін, якія маюць намер уехаць у ЕС на тэрмін да 90 дзён на працягу перыяду дзеяння візы ў 180 дзён. Асноўнай мэтай рэформы з'яўляецца спрашчэнне паездак у ЕС для турызму, гандлю і вядзення бізнэсу. Адначасова ўлады ставяць задачу прадухіліць нелегальную міграцыю і ўмацаваць унутраную бяспеку ЕС. Таму выдача віз будзе наўпрост ўвязана з міграцыйнай палітыкай.

Заявы на атрыманне візы павінны быць пададзены ў перыяд ад шасці месяцаў (замест бягучых трох) да 15 дзён да меркаванай паездкі, маракі змогуць рабіць гэта за 9 месяцаў да падарожжа. Пры гэтым візавая пошліна павялічыцца з 60 да 80 еўра з магчымай зніжкай для асоб, маладзейшых за 18 гадоў. Дзеці да 6 гадоў, студэнты і навукоўцы будуць па-ранейшаму вызваленыя ад візавага збору. Таксама прэферэнцыі атрымаюць артысты і спартсмены высокага ўзроўню. Людзі, якія здзяйсняюць частыя паездкі, змогуць разлічваць на шматразовыя візы.

Правілы могуць быць дадаткова адаптаваныя для канкрэтнай краіны ў залежнасці ад таго, наколькі яна супрацоўнічае з уладамі ЕС — гаворка ідзе перш за ўсё аб рэадмісіі незаконных мігрантаў. Адпаведная ацэнка будзе штогод праводзіцца Еўрапейскай камісіяй.

Дасягнутае нефармальныя пагадненне павінен зацвердзіць галасаваннем камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах. Затым за яго прагаласуюць на пленарнай сесіі ЕП, пасля чаго яно паступіць на канчатковае зацвярджэнне ў Савет ЕС. Змены ў візавым кодэксе ўступяць у сілу праз 6 месяцаў пасля публікацыі ў «Афіцыйным часопісе» ЕС.

Зараз візы на ўезд у краіны ЕС патрабуюцца ад грамадзян 102 дзяржаў, у тым ліку і Беларусі.

Нагадаем, дыялог аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна вядзецца паміж Беларуссю і ЕС са студзеня 2014 года. Як заявіў 26 студзеня кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын, «аптымізм адносна пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму ёсьць».«Думаю, у найбліжэйшы час яно будзе падпісана», — дадала яна.

Калі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі будзе падпісана, то правілы новага візавага кодэкса будуць распаўсюджвацца і на нас, але кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі складзе 35 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула