БЕЛ Ł РУС

Нечакана: дзяржава заплаціць праваабаронцу Андрэю Бандарэнку кампенсацыю 7500 рублёў 

30.01.2019 / 12:53

nn.by

Бандарэнка атрымае кампенсацыю за тое, што ў 2016 годзе на яго завялі крымінальную справу.

Справа была заведзеная, калі Бандарэнка адбываў тэрмін у калоніі. У 2014 годзе ён быў асуджаны за хуліганства, у справе было тры эпізоды: бойка каля кавярні, сварка з суседкай і ўдар, які Бандарэнка нанёс маці суседкі. Сам мужчына называў справу сфабрыкаванай.

У выніку Бандарэнку прысудзілі 3 гады калоніі. Падчас адбывання пакарання на яго завялі новую справу — за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Праўда, пазней Бандарэнку прызналі невінаватым. Тады ён звярнуўся ў суд, каб атрымаць кампенсацыю, бо «пацярпеў ад дзеянняў следчых».

Спачатку суд у Магілёве адмаўляў Бандарэнку ў праве на кампенсацыю шкоды, рашэнне падтрымаў і Вярхоўны суд.

Але ў жніўні 2018 года намеснік старшыні Вярхоўнага суда ўказаў, што кампенсацыя маёмаснай шкоды па такіх справах адбываецца ў парадку грамадзянскай судовай вытворчасці (адказнасць за прычыненую грамадзяніну шкоду ў выніку незаконнага прыцягнення ў якасці абвінавачанага прадугледжана ч.1 арт. 939 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Такім чынам, 8 студзеня суд Маскоўскага раёна Мінска вырашыў задаволіць патрабаванні Бандарэнкі. Рашэнне ўжо ўступіла ў сілу, неўзабаве кампенсацыя памерам 7500 рублёў будзе выплачаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула