БЕЛ Ł РУС

У Бераставіцкім раёне загадчыка зернясклада забіла токам

30.01.2019 / 12:55

Nashaniva.com

28 студзеня загінуў 55-гадовы загадчык зернясклада «Малабераставіцкай элітнай гаспадаркі» ў в.Паплаўцы, піша БелТА.

Яго цела было знойдзена падначаленымі ў памяшканні зернясклада.

Аказалася, што мужчына спрабаваў самастойна падключыць з дапамогай падаўжальнікаў да электрычнай сеткі стужачны пагрузчык.

«Пры выкананні работ ён быў смяротна траўмаваны электрычным токам», — праінфармаваў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Шаршаневіч.

Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула