БЕЛ Ł РУС

Псіхічна хворага беларуса затрымалі ў Ленінградскай вобласці

30.01.2019 / 13:26

Nashaniva.com

Ураджэнец Міншчыны знаходзіўся ў вышуку тры гады, піша konkretno.ru.

Небяспечнага беларуса злавілі ў лесе ў Ленінградскай вобласці.

 29 cтудзеня супрацоўнікі мясцовага крымінальнага вышуку затрымалі 34-гадовага ўраджэнца Мінскай вобласці за 16 км ад вёскі Янега, у лесе, на тэрыторыі дзялянкі. Ён быў дастаўлены ў дзяжурную частку.

Мужчына знаходзіўся ў расійскім федэральным вышуку з 22 чэрвеня 2015 года. У дачыненні да яго ў ліпені 2005 года была заведзена крымінальная справа. Затрыманы — псіхічна хворы, прызнаны сацыяльна небяспечным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула