Квэст для ўважлівых: падлічыце колькасць памылак ва ўлётцы БДЭУ (мы налічылі 9)
У Палацы мастацтваў адбываецца 17-я міжнародная адукацыйная выстава «Адукацыя і кар'ера», працягнецца яна тры дні — з 14 па 16 лютага.
На ёй прадстаўлены беларускія і замежныя ўстановы адукацыі.
«Наша Ніва» звярнула ўвагу на агітацыйную ўлётку факультэта маркетынгу і лагістыкі БДЭУ.
Невядома, хто яе рабіў, але, мяркуючы па ўсім, адукацыйныя паслугі іншым ім аказваць яшчэ рана.
Прапануем праверыць граматнасць аўтараў і ўважлівасць «Нашай Нівы»: мы знайшлі 8 граматычных і 1 сэнсавую памылкі.
Цікава, што слову «агенцтва» аўтары рады так і не далі, перабраўшы некалькі варыянтаў. Можа, лепш пісаць па-беларуску?