БЕЛ Ł РУС

Жонка Уладзіміра Макея будзе весці праграму на АНТ

20.02.2019 / 14:59

nn.by

Вера Палякова — вядомая не толькі як актрыса і тэлевядучая, але і як жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Цяпер яна будзе весці інфармацыйна-забаўляльную перадачу «Наша раніца». Сувядучым будзе 38-гадовы артыст Дзяніс Паршын. Пра новых вядучых паведамляецца ў фэйсбуку тэлеканала АНТ.

Фота са старонкі канала АНТ у фэйсбуку

***

Веры Паляковай 40 гадоў. Яна грае ў Тэатры-студыі кінаакцёра, здымаецца ў кіно і серыялах, спявае. Замужам за Уладзімірам Макеем з 2007 года. Мае дваіх сыноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула