БЕЛ Ł РУС

У Рагачове камунальнікам раздалі відэафіксатары

20.02.2019 / 20:28

Nashaniva.com

Каб абараніцца ад несправядлівых нападак грамадзян, якія ва ўсіх бытавых бедах вінавацяць камунальнікаў, і даказаць сваю добрасумленнасць, рагачоўскія камунальнікі ўзброіліся чатырма відэафіксатарамі, паведамляе «Свабоднае слова».

Відэазапіс захоўваецца 3 месяцы, а ў выпадках, якія патрабуюць судовага разбіральніцтва, — да 3 гадоў.

— Кошт адной прылады — каля 560 рублёў. Калі відэафіксатары зробяць работу са зваротамі грамадзян больш эфектыўнай, то набудзем больш «памочнікаў», — распавяла начальнік бюро па ахове працы рагачоўскіх камунальнікаў Валянціна Арэфьева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула