Расіянін, што вызваліўся з турмы, спрабаваў у пошуках лепшага жыцця трапіць у Польшчу
Затрыманы ў Гродзенскім раёне 19 лютага мужчына прызнаўся, што накіроўваўся ў Польшчу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Пра сябе затрыманы распавёў няшмат: 54 гады, грамадзянін Расіі. З дакументаў у яго была толькі даведка пра вызваленне з месцаў пазбаўлення волі. Па прызнанні парушальніка, ён хацеў незаконна трапіць у Польшчу ў пошуках лепшага жыцця. Пра здарэнне беларускія памежнікі праінфармавалі польскіх калегаў.
Да высвятлення асобы мужчыну даставілі на памежную заставу.