БЕЛ Ł РУС

У Pixar выйшаў кранальны мультфільм пра пітбуля і бяздомнае кацяня ВІДЭА

20.02.2019 / 22:22

Nashaniva.com

Васьміхвілінны мультфільм «Kitbull» апублікавала студыя Pixar. У адрозненне ад большасці праектаў студыі, гэтая кароткаметражка цалкам намаляваная ўручную. Галоўныя героі гісторыі — асцярожнае і незалежнае бяздомнае кацяня і пітбуль, з якога здзекуецца гаспадар.

«Кітбуля» зрабілі Разана Саліван і Кэтрын Хендрыксан — гэта адна з кароткаметражак, якія з'явіліся ў рамках эксперыментальнай праграмы SparkShort. Ініцыятыва дае супрацоўнікам Pixar папрацаваць над самастойнымі праектамі ў любой стылістыцы, а потым паказаць іх свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула