БЕЛ Ł РУС

У Гомелі на балконе ў кватэры захоўвалася 740 грамаў ртуці

6.03.2019 / 5:14

Nashaniva.com

Ратавальнікі гарадскога падраздзялення МНС атрымалі паведамленне аб падазроным флаконе на балконе шматпавярхоўкі па вуліцы Багданава, што ў мікрараёне Гомсельмаша, і выехалі на месца здарэння, паведамляе sb.by.

Па прыбыцці спецыялісты канфіскавалі флакон, у якім знаходзілася ртуць, каб утылізаваць. Паколькі яго не адкрывалі, то і разліву таксічнага вадкага металу не адбылося.

- Няма і пацярпелых, - дапоўніла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула