КНДР пачала аднаўляць ракетны палігон
Паўночная Карэя аднавіла частку стартавай пляцоўкі для запуску ракет на выпрабавальным палігоне Сохэ (або Тончхан-ні), які не выкарыстоўваўся са жніўня 2018 года, паведамляе амерыканскі аналітычны цэнтр Beyond Parallel.
Спадарожнікавыя здымкі, зробленыя 2 сакавіка, сведчаць, што аднаўленчыя работы вядуць на вертыкальным выпрабавальным стэндзе рухавіка і на рэйкавай канструкцыі, прызначанай для перамяшчэння ракет на стартавай пляцоўцы. Аб аднаўленчых работах на палігоне таксама паведаміла паўднёвакарэйская разведка.