БЕЛ Ł РУС

Познер назваў Сталіна найвялікшым злачынцам

6.03.2019 / 10:57

Nashaniva.com

Фота з Вікіпедыі

Расійскі тэлевядучы Уладзімір Познер назваў Іосіфа Сталіна найвялікшым злачынцам і падтрымаў ідэю журналіста Сяргея Дарэнкі, які заклікаў прыбраць магілу палітычнага дзеяча з Краснай плошчы. Яго каментар прыводзіцца на сайце Pozner Online.

Познер выказаў надзею, што калі-небудзь краіна зможа прызнаць, кім насамрэч быў кіраўнік СССР. «Сталін быў найвялікшым злачынцам», — заявіў вядучы. Ён дадаў, што адказнасць за ўчынкі Сталіна нясе народ, які падтрымліваў яго пачынанні, піша lenta.ru

Журналіст параўнаў Сталіна з Гітлерам: на яго думку, віна за іх дзеянні ляжыць не толькі на партыях або на іх асабіста, але і на грамадзянах кожнай краіны.

5 сакавіка галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Сяргей Дарэнка прапанаваў расійскім уладам прыбраць магілу Сталіна з Краснай плошчы. Ён назваў генеральнага сакратара СССР «нашай ганьбай», заклікаў прызнаць гэта і «ачысціцца».

У Беларусі, пад Мінскам, ёсць дарэчы «Лінія Сталіна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула