У Гродне жанчына зламала руку, зваліўшыся з балкона другога паверха
Фота гродзенскай міліцыі
Інцыдэнт адбыўся ў доме па вул. Гагарына днём 5 сакавіка.
34-гадовая жанчына выйшла на балкон кватэры, размешчанай на другім паверсе. Нахіліўшыся ля агароджы, яна не ўтрымалася і выпала, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.
Жанчына ўпала на казырок і скацілася ў кветнік, абгароджаны камянямі. Пры падзенні яна зламала руку. Брыгада хуткай дапамогі даставіла яе ў бальніцу.
У міліцыі паведамілі, што крымінальнага следу ў гісторыі няма, і нагадалі пра неабходнасць захоўваць меры бяспекі.-0-